Беларуская Служба

У Польшчы пачынаюць падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасці  «Ахова насельніцтва і грамадзянская абарона»

21.02.2026 17:03
Праграма навучання распрацаваная сумесна трыма ВНУ: Акадэміяй паліцыі ў Шчытне, Акадэміяй пажарнай службы ў Варшаве і Акадэміяй ваеннага мастацтва ў Варшаве .
 .         .
Ілюстрацыйны здымак. Украінцы навучыліся ўжо хутка рэагаваць на сігнал паветранай трывогі.Фота: dev.ua

З сакавіка ў Польшчы распачнецца навучанне па новай  міждысцыплінарнай спецыялізацыі  на першую ступень вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят) — «Ахова насельніцтва і грамадзянская абарона». Праграма навучання распрацаваная сумесна трыма ВНУ: Акадэміяй паліцыі ў Шчытне (Akademia Policyjna w Szczytnie), Акадэміяй пажарнай службы ў Варшаве (Akademia Pożarnicza w Warszawie) і Акадэміяй ваеннага мастацтва ў Варшаве (Akademia Sztuki Wojennej w Warszawie).

Навучанне накіраванае на падрыхтоўку спецыялістаў да працы ў крызісных сітуацыях і ва ўмовах вайны. Студэнты атрымаюць веды ў галіне нацыянальнай бяспекі, кіравання крызісамі, узаемадзеяння экстраных службаў і грамадзянскай абароны насельніцтва. Першыя два семестры пройдуць у Шчытне, наступны год — у супрацоўніцтве з пажарнымі службамі, а трэці этап — у Акадэміі ваеннага мастацтва, дзе будуць вывучацца дзеянні ў перыяд узброенага канфлікту.

Спецыяльнасць адкрыты як для выпускнікоў сярэдніх школ, так і для працуючых спецыялістаў. Прадугледжаныя дзённая і завочная формы навучання. На першы курс дзённага аддзялення выдзелена 25 месцаў.

pap/эж